ПЕРВАЯ ИГРА ОТ ЗЕРКАЛА!
Вы можете отправить нам 1,5% своих польских налогов
Беларусы на войне
  1. В Беларуси почти 30 тысяч новорожденных проверили на первичный иммунодефицит. Врачи выявили два редких заболевания
  2. Валютному рынку прогнозировали перемены. Возможно, они начались — в обменниках наблюдаются изменения по доллару
  3. Из Минска вылетел самолет нестандартного авиарейса, а завтра будет еще один. Что необычного в этих полетах?
  4. Синоптики сделали предупреждение из-за погоды в воскресенье
  5. Белый пепел, «дети-медузы» и рождение монстра. История катастрофического ядерного испытания, которую пытались скрыть
  6. БНФ предупреждал, но его не послушали — и сделали подарок Лукашенко. Что было не так с первой Конституцией Беларуси
  7. Анна Канопацкая меняет фамилию
  8. Один из операторов придумал, как обойти ограничения по безлимитному мобильному интернету. Клиенты, скорее всего, оценят находчивость


Ад палітзняволенага «рэйкавага партызана» Дзяніса Дзікуна ўжо месяц няма звестак, паведамляе ў сваім тэлеграме праваабарончы цэнтр «Вясна».

Денис Дикун. Фото: t.me/viasna96
Дзяніс Дзікун. Фото: t.me/viasna96

У Вярхоўным судзе 31 сакавіка разглядалі апеляцыйныя скаргі на прысуд светлагорскім «партызанам». Нагадаем, Дзмітрыя Равіча асудзілі да 22 гадоў калоніі, Дзікуна — да 23 гадоў, Алега Малчанава — да 21 года. У выніку тэрміны пакінулы без зменаў, а скаргі — без задавальнення.

Іх абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі 28 лютага — на пяты дзень паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за «здраду дзяржаве» і рэгістрацыю ў плане «Перамога» і сувязь з BYPOL. Працэс тры месяцы праходзіў у закрытым рэжыме.

26 красавіка палітвязняў пачалі пераводзіць у калоніі. На наступны дзень Дзяніс адправіў ліст родным ужо з магілёўскай турмы, праз якую праходзіў этап у ПК-9. З таго часу ад яго няма вестак, таму ягоныя сваякі хвалююцца.

Напісаць ліст палітавязню можна па наступным адрасе: ПК № 9, 213 410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзікуну Дзянісу Сяргеевічу.